Вынікі І этапу рэспубліканскай алімпіяды

25.09.2021

25.09.2021 г. у ДУА "Ісернскі ВПК яслі-сад - сярэдняя школа" прайшоў чарговы тур І этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах біялогія і фізічная культура і здароўе.

Удзел прымалі вучні 9, 10, 11 класаў.

Алімпіяда па фізічнай культуры і здароўю праходзіла ў 3 этапа. Па выніках Калядка Паліна (вучаніца 9 класа) заняла 1 месца сярод дзяўчат, а месцы сярод хлопцаў размеркаваліся наступным чынам: Сучок Дзмітрый (9 клас) - 1 месца, Трубчык Аляксей (9 клас) - 2 месца, Крысюк Цімафей (9 клас) - 3 месца.

Сярод вучняў 9 класа абсалютным пераможцам І этапу рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі стала Шараевіч Кацярына, набраўшы 36 балаў з 45 магчымых, 2 месца заняла Чыжык Алеся. У 10 класе 1 месца заняла Іокша Анастасія (32 бала з 65), 2 месца - Чыжык Ала (31 бал з 65). У 11 класе месцы размеркаваліся наступным чынам: 1 - Булай Усціна, 2 - Кузняцова Валерыя, 3 - Гарусеў Павел.

 

 

Віншуем пераможцаў!

поделиться в: